Летняя акадэмія для маладых спэцыялістаў у Швэцыі

Швэдзкі інстытут запрашае актывістаў грамадзянскай супольнасьці, палітыкаў, дзяржаўных служачых Беларусі, Грузіі, Літвы, Малдовы, Украіны й Швэцыі прыняць удзел у Летняй акадэміі для маладых спэцыялістаў (SAYP). Праграма SAYP распрацаваная для павышэньня ўзроўня інфармаванасьці, патэнцыялу й устойлівасьці кіраваньня ў краінах рэгіёну Балтыйскага мора й Усходняга партнэрства Эўразьвязу. У гэтым годзе акадэмія пройдзе ў выглядзе двух асобных двухтыднёвых інтэнсыўных трэнінгаў з 30-36 ўдзельнікамі ў кожным. Заняткі будуць праходзіць у Швэцыі ва Ўнівэрсытэце Лунда (8-20 чэрвеня), і Ўнівэрсытэце Мальмё (15-26 чэрвеня).
 
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты грамадзянскай супольнасьці, палітыкі, дяржаўныя службоўцы ва ўзросьце да 35 гадоў.
 
Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку, якая мусіць утрымліваць матывацыйны ліст, CV і рэкамэндацыйны ліст. Інструкцыя па падачы заяўкі й шаблёны дакумэнтаў – па спасылцы.
 
Удзел у акадэміі бясплатны, арганізатары забясьпечваюць харчаваньне, пражываньне, кампэнсуюць транспартныя выдаткі. Праграма ўключае мажлівасьці ўдзелу ў наступных мерапрыемствах і тэматычных сэмінарах сеткі выпускнікоў Швэдзкага інстытуту.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 24 красавіка 2015 г.
 
Больш інфармацыі – па спасылцы.
 
Паводле gurt.org.ua
 

16 красавіка 2015