Конкурс малых грантаў ад CIPE

Цэнтар міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE) прымае заяўкі на атрыманьне малых грантаў.

Памер грантаў: ад 5 000 да 25 000 даляраў ЗША. Працягласьць рэалізацыі праекту: 4 – 6 месяцаў.
Да ўдзелу запрашаюцца: беларускія няўрадавыя і некамэрцыйныя арганізацыі, такія як бізнэс-асацыяцыі і цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва. Асабліва вітаюцца арганізацыі з рэгіёнаў.

Асноўныя напрамкі:
– Паляпшэньне бізнэс-клімату ў рэгіёнах;
– Падтрымка жаночага лідэрства ў бізнэсе;
– Выкарыстаньне лепшых практык у прадпрымальніцтве;
– Падтрымка жанчынаў-прадпрымальніц;
– Ініцыятывы па падтрымцы бізнэсу.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасьня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

Пытаньні і заяўкі прымаюцца праз эл. адрас [email protected].

Паводле oeec.by

belngo.info

8 верасня 2016