Некаторыя статыстычныя характэрыстыкі грамадскага жыцьця Беларусі

 

Усякае жыцццё, ў тым ліку і грамадскае, праяўляе сябе перад назіральнікам нейкай дзейнасцю. Прыкметамі жыццядзейнасці ёсць асіміляцыя, дысіміляцыя і рэпрадукцыя. У сваю чаргу любая дзейнасць падаецца раскладанню на больш менш складаныя трансакцыі. Найбольш агульнымі тыпамі трансакцыяў для мэтанакіраваных сістэмаў, кшталту НДА, з'яўляюцца стварэнне і ліквідацыя. Рэгістрацыю гэтых фундаментальных з'яваў ажыццяўляе Міністэрства юстыцыі. Разгледзім звесткі табл.1, у каторай адлюстраваная дынаміка працэсу.
 
Колькасць палітычных партыяў застаецца нязменнай за ўвесь час назіраньня. Гэтае сцвярджэнне ілюструюць ухіленні ад сярэдняй за тры гады колькасці першасных структураў 15 зарэестраваных партыяў ў межах 1%. Варта зазначыць, што адносна вялікая колькасць палітычных партыяў кампэнсуецца мізэрнасцю іхных памераў і прастатою структураў. У сярэднім сярэдняя партыя мае адну суполку на два адміністрацыйных раёна. За тры гады зарэестравана 26 новых аргструктураў.
 
Тое самае тычыцца і прафсаюзаў. Першасныя структуры прафсаюзаў адносна колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва застаюцца ў нязменным стане. Рост аргструктураў існых прафсаюзаў вагаецца ў межах памылкі вымярэння і звязаны, пераважна са стыхійным драбленнем альбо адміністрацыйным ўзбуйненнем прадпрыемстваў.
 
Пры захаванні статыстычна стабільнай колькасці зарэестраваных ГА варта адзначыць 2010 г., калі адбыўся заўважны прырост іхных арганізацыйных структураў: з 31636, на канец 2009 г., да 35634 на адпаведную дату 2010г., што звязана з ростам актыўнасці ГА «Белая Русь», праекта ініцыяванага і падтрыманага органамі дзяржаўнай ўлады.
 
Табліца 1
Дадзеныя аб рэгістрацыі і колькасці грамадскіх аб'яднанняў,
што апублікаваныя Міністэрствам юстыцыі
 
Крыніца: БРГА «Аб'яднаны шлях», 2012
 

 
На канец 2009
На канец 2010
за 9 месяцаў 2011
Новыя
усяго
новыя
усяго
новыя
усяго
Палітычныя партыі
Арганізацыйныя структуры, у тым ліку
рэгіянальныя
раённыя і гарадскія
першасныя
 
18
15
994
 
8
15
976
 
15
981
Прафсаюзы
Арганізацыйныя структуры, у тым ліку
рэгіянальныя
раённыя і гарадскія
першасныя
 
748
35
22885
 
608
35
22790
1
36
22905
Грамадскія аб’яднанні, у тым ліку
міжнародныя
рэспубліканскія
мясцовыя
94
3
16
75
2225
226
667
1332
134
5
15
114
2325
231
675
1419
85
1
7
77
2380
229
679
1472
Арганізацыйныя структуры ГА, у тым ліку
рэгіянальныя
раённыя/ гарадскія
іншыя
5228
31636
4134
35634
 
36547
Саюзы і асацыяцыі ГА
 
22
 
25
 
27
Фонды, у тым ліку
міжнародныя
рэспубліканскія
мясцовыя
8
1
84
9
4
71
14
1
 
13
99
10
4
85
15
1
1
13
113
10
5
98

 
Разам з тым ўстойлівая колькасць шматлікіх аргструктур сведчыць пра істотны патэнцыял непалітычнай актыўнасці ў Беларусі. Кагорта грамадскіх актывістаў як мінімум ў 40 разоў большая за кагорту актывістаў палітычных партыяў і рухаў.
 
Табліца 2
Беларускія грамадскія аб'яднанні па рэгіёнах і накірунках дзейнасці
(паводле Базы дадзеных парталу ngo.by па стане на кастрычнік 2011 г.)
 
Крыніца: Разлікі паводле дадзеных БРГА “Аб’яднаны шлях”
 

Накірункі дзейнасці
Мінск
Брэст
Гродна
Гомель
Віцебск
Магілеў
Усяго па Беларусі
1. Спорт, адпачынак, турызм
375
59
46
50
71
61
662
2. Сацыяльная абарона і рэабілітацыя
359
48
40
76
48
53
624
3. Дабрачынныя
257
31
20
89
32
40
509
4. Адукацыя, асвета, выхаванне
295
29
32
34
43
30
463
5. Прафесійныя
258
28
24
24
23
23
408
6. Мастацтва, культура
201
29
42
17
39
21
349
7. Маладзёжныя, дзіцячыя
150
13
13
26
22
15
239
8. Навука
158
10
16
16
14
9
223
9. Арганізацыі інвалідаў
101
18
14
30
23
20
206
10. Хобі, арганізацыі па інтэрэсах
94
20
19
21
5
22
181
Агулам па першых 10 накірунках
2248
285
266
383
320
294
3864
Агулам па апошніх 18 накірунках
814
118
127
162
125
120
1467
УСЯГО па 28 улічаных накірунках
3062
403
393
545
445
414
5331

 
У табл.2 на падставе дадзеных парталу ngo.by   прадстаўленая сітуацыя грамадскага руху па рэгіёнах і накірунках дзейнасці. У першай дзясятцы відаў дзейнасці доля Мінску і сталічнай вобласці, дзе размешчаныя асноўныя гарады-спадарожнікі, складае 58%.
 
Гэтая прапорцыя захоўваецца і пры ацэнцы ўсёй сукупнасці. Статыстычна значныя ўхіленні, ў бок перавышэння сярэдняга ўзроўню, па відах дзейнасці назіраюцца ў сферы спорта, адпачынку і турызму, а таксама ў адукацыі і выхаванні ў Віцебскай вобласці пад уплывам старой і развітай інфраструктуры адукацыі ў Віцебску і Полацку. Ў сферы сацыяльнай абароны і рэабілітацыі, а таксама дабрачыннасці і ўзаемадапамогі інвалідаў – у Гомельскай вобласці, што тлумачыцца наступствамі катастрофы на ЧАЭС. Арганізацыі мастацкага і культурнага накірунку робяць адметнай Гродзенскую вобласць.
 
Ў астатніх накірунках ўсе вобласці дэманструюць неістотныя, альбо выпадковыя флуктуацыі ў колькасці НДА па відах дзейнасці.
 
Структура дамінуючых напрамкаў грамадскай дзейнасці была сфармаваная яшчэ за часы СССР і не перажывала за мінулае дваццацігодзьдзе істотных зменаў. Прапорцыі паміж грамадскімі арганізацыямі, каторыя былі ініцыяваныя органамі дзяржаўнай ўлады альбо ідэялагічнага кантролю і тымі, што ўзніклі бяз знешняга ўплыву, гэтак сама застаюцца практычна нязменнымі.
 
Пры такім стане рэчаў найбольш яскрава асноўную тэндэнцыю ў развіцці актыўнасці грамадзянаў дэманструе яе адлюстраванне ў СМІ, табл.3.
 
Табліца 3
 
Колькасць артыкулаў аб дзейнасці беларускіх грамадскіх аб'яднанняў,
ў некаторых беларускіх газэтах
 
Крыніца: БРГА «Аб'яднаны шлях», 2012 г.
 

 
2009
2010
2011 (на 20.12.11)
Усяго
Народная газета
594
300
96
990
Рэспубліка
486
335
143
964
Звязда
396
260
138
794
Советская Белоруссия
313
107
32
452
Наша ніва
31
268
86
385
Вечерний Миінск
35
277
19
331
Народная воля
23
105
13
141
Беларусы и рынок
44
52
17
113
Белгазета
23
35
24
82
Гомельская праўда
 
46
10
56
Свободные новости
31
14
4
49
Мінская праўда
 
26
18
44
Заря
 
13
8
21
Гродзенская праўда
 
9
8
17

 
Аператыўныя дадзеныя, што атрыманыя супрацоўнікамі БРГА «Аб'яднаны шлях», грунтуюцца на маніторынгу двух групаў газэт: дзяржаўных і недзяржаўных. Гэтыя групы вельмі моцна адрозніваюцца па разавым сярэднетыднёвым сукупным накладзе. Дзяржаўная прэса штотыдзень выстаўляе на продаж і па падпісцы каля 4 млн. паасобнікаў, недзяржаўная – у 100 разоў меней.
 
Істотная разбежка ў памеры чытацкай аўдыторыі і яшчэ больш істотная разбежка ў ацэнцы бягучых падзеяў у краіне і за мяжой не адмянілі сходнай тэндэнцыі ў дынаміцы публікацыяў аб НДА: скарачэньне. Хіба недзяржаўная прэса дала пэўны рост напярэдадні выбараў і скарачэньне пасля іх да ўзроўню 2009 г. Дзяржаўныя СМІ сталі адлюстроўваць сёлета гэтую тэму амаль ў чатыры разы радзей, чым ў 2009 г.
 
Звернемся да рэсурсаў Інтэрнэту, табл.4.
 
Табліца 4
Тэрытарыяльнае паходжаньне і асноўныя мэты
наведвальнікаў парталу ngo.by®
 

Гарады Беларусі
Краіны *
Раздзелы парталу
Мінск
Расея
Навіны
Гомель
Україна
Праграмы/ конкурсы/ вучоба
Бабруйск
ЗША
Базы дадзеных
Віцебск
Польшча
Некамерцыйнае права
Гродна
Літва
Фонды

 
* За выключэннем Беларусі
Крыніца: паводле дадзеных БРГА «Аб'яднаны шлях»
 
Сапраўднасць і каштоўнасць атрыманых супрацоўнікамі БРГА «Аб'яднаны шлях» звестак аб сітуацыі ў сферы грамадскай актыўнасці падцьвярджаюць і дадзеныя табл.4. З яе зместу бачна, што айчынныя наведвальнікі спецыялізаванага парталу па сваім тэрытарыяльным размеркаванні супадаюць з тым, што адлюстраванае ў табл.2, а па сфэрах зацікаўленасці – з дадзенымі Мінюсту (табл.1).
 
Ў завяршэнне варта зазначыць, што паходжанне асноўнай групы замежных наведвальнікаў супадае, за выняткам Германіі з рэйтынгам асноўных партнэраў Беларусі ў знешнеэканамічнай дзейнасці.
 
Такім чынам, сукупнасць прааналізаваных звестак дазваляе сцьвярджаць, што:
·      на фоне эканамічных праблемаў назіраецца слабавыражаная тэндэнцыя скарачэння грамадскай актыўнасці ў Беларусі;
·      цэнтрамі актыўнасці застаюцца Мінск і буйныя гарады;
·      рэгіянальная спецыфіка абумоўленая доўгатэрміновымі фактарамі, што сфарміравалісь яшчэ за часы СССР;
·      структура зацікаўленасці грамадзянаў змешчаная ў сферы блізкія да іхнай асноўнай прафэсійнай дзейнасці.
 
8 лютага 2012