Міжнародны цэнтр матэматыкі ды інфарматыкі (CIMI) прапануе стыпендыі студэнтам

Міжнародны цэнтр матэматыкі ды інфарматыкі (CIMI) (Тулуза, Францыя) прапануе стыпендыі студэнтам, якія залічаны на магістарскі курс матэматыкі ці кампутарнай навукі па адной з праграм CIMI.
 
Памеры стыпендый: 600 еўра штомесяц на перыяд у 10 месяцаў (першы год навучання ў магістратуры); 1000 еўра штомесяц  на перыяд у 10 месяцаў (другі год навучання ў магістратуры).
 
Падаць заяўку могуць у тым ліку неграмадзяне ЕС.
 
Кандыдатам неабходна прадставіць наступныя дакументы:
  • CV (максімум 2 старонкі);
  • інфармацыю пра адзнакі (з першага года навучання ва ўніверсітэце па бягучы момант);
  • інфармацыю пра курсы навучання 2014-2015 года;
  • 2 лісты-рэкамендацыі (з кантактамі е-мэйл прафесараў);
  • матывацыйны ліст.
Дэдлайн падачы анлайн-заяўкі - 17 лютага 2017 года. Падрабязнасці тут.
 
Паводле MladiInfo.eu
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/magistratura-u-mizhnarodnym-centry-matematyki-i-infarmatyki-francyya
17 снежня 2016