SIMA: Конкурс відэа на сацыяльныя тэмы

Кінематаграфісты і актывісты з усяго свету могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.
 
Міжнародныя прэміі Social Impact Media Awardsпрысуджаюцца за лепшыя дакументальныя стужкі і адукацыйныя медыяпраграмы. Фундатарамі конкурсувыступаюць кампаніі па стварэнні дакументальных фільмаў і праваабарончыя арганізацыі.
 
Намінацыі конкурсу: поўнаметражнае відэа (мінімум 40 хвілін), кароткаметражнае відэа (да 39 хвілін), адукацыйнае відэа (2-20 хвілін).
 
Усе стужкі, створаныя не на ангельскай мове, мусяць суправаджацца субцітрамі. Прэмія ў кожнай намінацыі - 500-1000 даляраў ЗША. Унёсак за рэгістрацыю на конкурс складае 15 даляраў ЗША.
 
Дэдлайн - 13 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці тут.
 
Паводле IJnet.org
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/sima-konkurs-videa-na-sacyyalnyya-temy
1 кастрычніка 2016