Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой! Навучальны год толькі пачаўся, але для студэнтаў выпускнога курсу гэта не падстава расслабіцца. Хтосьці пойдзе шукаць працу, а некаму трэба будзе прайсці працэдуру размеркавання.
• калі ты выпускнік ці проста неабыякавы студэнт, і табе не ўсё роўна, як пройдзе тваё размеркаванне
• калі да выпуску табе чакаць яшчэ некалькі гадоў, але ты ўжо разумееш, як важна разбірацца ў тонкасцях размеркавання
• калі ты малады спецыяліст, які хоча нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведае як.
Хочаш ведаць, што такое размеркаванне і як яно праходзіць? Не змог разабрацца ў заканадаўстве? Не ведаеш, як вырашыць праблемную сітуацыю ў працэсе размеркавання? Прыходзь на нашы мерапрыемствы-кансультацыі і не пакінь ніводнага пытання без адказу!
У Гродне - 18 верасня 2016 г. а 14:00
У Мінску - 22 верасня 2016 г. а 18:00
1. асновы заканадаўства аб размеркаванні;
2. самыя актуальныя кейсы, рэальныя гісторыі размеркавання;
3. асвятленне досведу праграмы ў 2015 і 2016 гадах;
4. і вядома ж юрыдычная кансультацыя па актуальным менавіта для цябе пытанням!
Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Мінску: http://goo.gl/rLl7zZ
Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Гродне: http://goo.gl/3xPtrh
У Брэсце - 2 кастрычніка 2016
У Магілёве - 16 кастрычніка 2016
У Гомелі - 6 лiстапада 2016
У Віцебску - 13 лістапада 2016