ПРААН у Беларусі: Стажыроўкі для студэнтаў (Мінск)

Праграма развіцця ААН у Беларусі запрашае беларускіх студэнтаў на стажыроўку!
 
Мінімальны тэрмін стажыроўкі - 6 тыдняў (з магчымасцю працягу да 6 месяцаў). У абавязкі стажораў уваходзяць: даследаванні, праца з дакументацыяй, каталагізацыя інфармацыі, праца асістэнтам падчас канферэнцый (форумаў ці іншых мерапрыемстваў), публікацыя матэрыялаў пра лепшыя міжнародныя практыкі (ці адукацыйных матэрыялаў).
 
Патрабуецца выдатнае валоданне ангельскай і рускай мовамі.
 
Дэдлайн - 31 снежня 2016 года.
 
Падрабязнасці - тут.
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/praan-u-belarusi-stazhyrouki-dlya-studentau-minsk
1 жніўня 2016