Гарвардскі ўніверсітэт: Стыпендыі на інавацыі ў журналістыцы (ЗША)

Гарвардскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі журналістам на даследаванні інавацый у медыясферы.
 
Фонд Німана для журналістаў і Цэнтр Беркмана па развіцці Інтэрнэту і грамадства прапануюць мінімум адно месца для стажора.
 
Кандыдаты мусяць прадставіць праект, які датычыцца інавацый у галіне лічбавай журналістыкі. Прыкладамі такіх праектаў могуць быць прапановы пра новыя крыніцы даходаў, стварэнне новых інструментаў для журналісцкай працы, даследаванне мадэляў спажывання навін.
Звычайны памер стыпендыі - 65 тыс. даляраў ЗША. Апроч стыпендыі стажору будзе аплочана жыллё, дагляд за дзіцём, медыцынская страхоўка.
 
Заяўкі неамерыканскіх журналістаў прымаюцца да 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
 
Паводле IJnet.org
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/garvardski-universitet-stypendyi-na-inavacyi-u-zhurnalistycy-zsha
11 кастрычніка 2016