Стыпэндыя садружнасьці СІМО

Праграма Садружнасьцi CIMO адкрытая для маладых дактарантаў з усiх краiнаў сьвету i ўсiх акадэмiчных напрамкаў. Працягласьць стыпэндыі ад 3 да 12 месяцаў.
 
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты-дактаранты, якія будуць працаваць над сваiм дасьледаваньнем у адным зь фiнскiх унiвэрсытэтаў. Заяўкi навукоўцаў з iншых унiвэрсытэтаў могуць быць разгледжаныя толькi разам з рэкамэндацыйным лiстом пэўнага фiнскага ўнiвэрсытэту.
 
Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку.
 
Штомесячны памер стыпэндыi складае 1500 эўра (разлiчаны на кампэнсацыю штомесячных выдаткаў на аднаго чалавека). Выдаткi на пераезды кампэнсуюцца асобна.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: за 5 месяцаў да пачатку адпаведнай праграмы.
 
Паводле adukacyja.info

belngo.info 

1 жніўня 2015