Ці патрэбны вашай арганізацыі модуль ахвяраванняў?

Апошні час да каманды Лічбавай майстэрні (it.falanster.by) звярнулася некалькі ініцыятыў, якім неабходны модуль ахвяравання на сайт. Нам падалася ідэя слушнай, бо шмат якім арганізацыям неабходны фінансы, а часта тыя сэрвісы, што існуюць не падыходзяць па розных прычынах: або бяруць вялікі кошт за карыстанне паслугай, або няма магчымасці інтэграваць форму данэйта на уласны вэб сайт і інш.
 
Камандзе лічбавай майстэрні падумалася, што можна паспрадаваць зрабіць нешта больш універсальнае. Напрыклад, гэта можа быць
  1. Модуль на сайт
  2. Мабільнае прыкладанне.
Мы хочам каб гэты прадукт ствараўся супольнасцю айціваланцёраў і належыў грамадскім ініцыятывам. Іншымі словамі быў легка прымяняльны на розных пляцоўках, а таксама магчымасць свадобнага выкарыстання, паляпшэння. Іншымі словамі праект задумваецца з адкрытым і свадобным кодам.
 
Але перад тым як распачаць гэта пачынанне мы хочам даведацца пажаданні іншых грамадскіх арганізацый, акрамя тых, што звярнуліся да нас з гэтай просьбай.
 
Ніжэй прапанавана анкета. Якая зойме 5 хвілін на запаўненне. Таксама мы разлічваем, на плотную супрацу з тымі хто жыва зацікаўлены у падобным функцыянале, для сваёй дзейнасці.
 
Запоўніць анкету:
https://docs.google.com/forms/d/1aQm4N0vfLwN_VDU24LNxqmZcvOjaqfvGGg4AyyYGCBI/edit
 
З павагай,
Каманда Лічбавай Майстэрні
[email protected]
 
 
16 снежня 2016