Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
У Беларусі адкрыўся набор на ўнікальную навучальную праграму «Краўд-тэхнолаг». Упершыню ў СНД навучаць не толькі рэалізацыі праектаў, але і развіццю платформаў. Арганізатарам выступае першая беларуская краўд-платформа для рэалізацыі праектаў Talaka.by.
Краўд-тэхналогіі акрамя калектыўнага фінансавання праектаў (краўдфандынгу), уключаюць ў сябе і іншыя механізмы прыцягвання шырокага кола людзей для вырашэнне пэўнай задачы. Напрыклад, Talaka.by - гэта яшчэ і пошук людзей у каманду, прывабліванне зацікаўленых экспертаў і доступ да рэсурсаў. Але і акрамя гэтага існуе шмат накірункаў: калектыўнае інвеставанне, рэйтынгаванне, вырашэнне вынаходніцкіх задачаў і іншыя.
Яўген Клішэвіч, аўтар праграмы «Краўд-тэхнолаг», заснавальнік платформы Talaka.by, распавядае:
Старанныя і таленавітыя людзі, безумоўна, з’яўляюцца адным з найкаштоўнейшых рэсурсаў для развіцця Беларусі. Неабходна выяўляць вартых, дапамагаць ім рэсурсамі і ментарствам, спрыяць у развіцці. Калі гэта рабіць цэнтралізавана, то непазбежна будуць тыя, хто не атрымае падтрымкі. Менавіта таму, развіваючы краўд-тэхналогіі, мы ствараем механізм, каб кожны меў шанец здзейсніць сваю задуму, паказаўшы, на што ён здольны. Гэта адбываецца дзякуючы не толькі тэхналогіям, але і прынцыпу ўзаемадапамогі, які мы прасоўваем, - мы спрыяем адным, яны растуць і спрыяюць наступным, такім чынам калектыўны дабрабыт павялічваецца на карысць нам усім.
Краўд-тэхналогіі - гэта новая галіна. Уключыцца ў яе прасцей тым, хто мае вопыт ў PR, маркетынгу, SMM, івэнцінгу і, вядома, людзям тэхналогій, але сфера маладая, таму пры спрытнасці і мэтанакіраванасці з любым пачатковым бэкграўндам можна хутка дарасці да спецыяліста.
А тым, хто сістэмна працуе з таленавітымі людзьмі і іх праектамі, краўд-тэхналогіі дазволяць пашырыць масштабы дзейнасці па вылучэнню самых вартых, перспектыўных і цікавых менавіта для вас ініцыятываў і іх аўтараў.
Мы лічым, што краўд-тэхналогіі дапамогуць не толькі развіваць краіну знутры, але і ўключыць Беларусь у глабальны сусветны кантэкст. Замежныя ініцыятывы стануць болей бачныя для беларусаў, а беларускія - для іншых краінаў. Для гэтага і неабходна рыхтаваць спецыялістаў, якія разам з намі будуць развіваць як Talaka.by, так і сферу краўд-тэхналогій у Беларусі.
Я буду шчыра рады, калі пасля нашай навучальнай праграмы, некаторыя паспрабуюць запусціць уласную платформу, ці, як ужо бывала, далучацца да іншых беларускіх платформаў. Мы імкнемся, каб Беларусь стала цэнтрам развіцця краўд-тэхналогій, таму нашаму рынку неабходныя такія спецыялісты.
Як сцвяржаюць у Talaka.by, навучальная праграма дапаможа знайсці і падрыхтаваць людзей у каманду, каб працягваць актыўна развівацца: Талака расце ў два разы кожныя паўгады, увесну пачне збор на саму платформу, якая не бярэ камісіі за карыстанне, а падтрымліваецца супольнасцю, і ўжо ў 2017 годзе выйдзе ў іншыя краіны. Да платформы, якая ўяўляе сабой сапраўдны лічбавы акселератар, на дадзены момант далучылася 24 тысячы чалавек, 1000 праектаў рэалізуецца, а болей за 200 праектаў, што збіралі сродкі, прыцягнулі болей за 350 тысяч рублей.
Падаць заяўку на ўдзел у праграме «Краўд-тэхнолаг» можна па спасылцы.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, да Яўгена Клішэвіча, заснавальніка платформы Talaka,
+375 29 328 15 01,