Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Гарадзкія сходы ГДФ пры падтрымцы партала “Моцныя Навіны” запрашаюць гамяльчан і жыхароў вобласьці прыняць удзел у конкурсе гарадзкіх праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, ініцыятывы, актывісты і звычайныя гараджане.
Тэматыка і фармат міні-праектаў не абмежаваныя, аднак, арганізатары аддадуць перавагу ідэям, якія накіраваныя на рашэньне лякальных праблемаў. А таксама ідэям, якія:
– Будуць мець на ўвазе ўцягваньне ў праект жыхароў і / або праўрадавыя арганізацыі,
– Будуць зьвязаныя з тэмамі або рэкамэндацыямі, агучанымі на гарадзкіх сходах ГДФ (падрабязнасьці глядзіце па спасылцы).
Праекты павінны быць рэалізаваныя ў пэрыяд з 16 кастрычніка да 20 лістапада 2016 г.
У межах конкурсу прадугледжваецца арганізацыйная і іншая падтрымка. Падрабязнасьці і дэталі абмяркоўваюцца і зацьвярджаюцца зь пераможцамі конкурсу на індывідуальнай аснове.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 23.00 12 кастрычніка 2016 г. запоўніць заяўку.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected].
belngo.info