Дасьледчыя гранты Фундацыі Гугэнхайма

Фундацыя Гары Франка Гугэнхайма падтрымлівае дасьледаваньні ў прыродазнаўчых, сацыяльных і гуманітарных навуках, якія дасьледуюць прычыны гвалту й агрэсіі ў грамадзтве.
 
Да ўдзелу запрашаюцца дасьледчыкі з усіх краінаў сьвету. Грант ня можа быць выкарыстаны для падтрымкі навуковых дасьледаваньняў у межах атрыманьня акадэмічнай ступені.
 
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца й падаць заяўку.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2015 г.
 
Больш інфармацыі – па спасылцы.
 
Паводле adukacyja.info

belngo.info 

29 ліпеня 2015