Гранты для паездак на сустрэчы, арганізаваныя Міжнароднай платформай сучасных выканаўчых відаў мастацтва

Усходнееўрапейская платформа выканаўчых відаў мастацтва (EEPAP) ў партнёрстве з Міжнароднай платформай сучасных выканаўчых відаў мастацтва (IETM) аб’яўляюць конкурс на атрыманне грантаў для паездак на сустрэчы IETM.

Да ўдзелу запрашаюцца прафесіяналы з галіны мастацтва з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Україна).

Грант пакрывае кошт праезду ад месца пражывання да месца сустрэчы і назад, пражыванне ў час сустрэчы і сутачныя расходы.

Заяўкі прымаюцца да 25 жніўня 2016 г.

Падрабязна гл. афіцыйны сайт: http://eepap.culture.pl/article/open-call-eepap-travel-grants-ietm-meetings-2016-second-round

    

28 ліпеня 2016