Сьвята “Багач” на Лепельшчыне

Турыстычны клюб “Паходнік” зь Лепельскага раёну запрашае да сумеснага сьвяткаваньня “Багача” – сьвята восеньскага раўнадзенства 22 верасьня 2016 г., а таксама адзначэньня адзінства балтаў і беларусаў запальваньнем вогнішча ўвечары з 20.00 да 21.00.

Мерапрыемства пройдзе каля камня сьледавіка паміж вёскамі Вялікі Поўсьвіж і Залесьсе (Віцебская вобласьць).

З усімі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл. +375 29 7192392 (Васіль).

belngo.info

21 верасня 2016