Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Беларускамоўны штотыднёвік “Новы час” запрашае да ўдзелу ў конкурсе імя Аляксея Караля для маладых журналістаў.
Для ўдзелу ў конкурсе не абавязкова мець журналісцкую адукацыю ці досьвед журналісцкай працы. Патрэбныя толькі жаданьне пісаць, валоданьне словам і цікавая тэма. Узрост удзельнікаў не павінен быць большым за 30 гадоў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, якія раней нідзе не публікаваліся. Артыкулы павінны быць праілюстраваныя ўласнымі (вітаецца) ці пазычанымі (з пазначэньнем крыніцы) фота.
Конкурсныя працы будуць ацэньвацца ў трох намінацыях:
– Найлепшы грамадзка-палітычны матэрыял;
– Найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
– Найлепшы культурна-гістарычны матэрыял.
Ляўрэатаў конкурсу чакаюць каштоўныя падарункі, неабходныя ў прафэсійнай дзейнасьці, і прапанова далейшай самарэалізацыі ў камандзе “Новага часу”.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы да 1 красавіка 2017 г.
Усе тэкставыя матэрыялы неабходна дасылаць ў электронным выглядзе праз эл. адрас [email protected] з пазнакай “КОНКУРС”. Канкурсанты маюць права даслаць некалькі матэрыялаў.
Таксама канкурсант/ канкурсантка мае напісаць кароткі аповед пра сябе (не больш за 500 знакаў) і даслаць свой фотаздымак.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.
belngo.info