Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Моладзевы цэнтар у Гішпаніі шукае актыўных і дынамічных валянтэраў і валянтэрак на доўгатэрміновы EVS-праект у горадзе Альбасэце.
Даты праекта: люты 2017 г. – 31 студзеня 2018 г.
Задачы валянтэра / валянтэркі:
– Арганізацыя і суправаджэньне мерапрыемстваў (адукацыйных, спартовых, культурных) для маладых людзей;
– Прасоўваньне мерапрыемстваў (праца з сацыяльнымі сеткамі, афішы мерапрыемстваў);
– Прасоўваньне EVS і праграмы Erasmus +;
– Вывучэньне гішпанскай мовы і культуры;
– Дапамога ў разьвіцьці моладзевага цэнтру пры дапамозе арганізацыі і падтрыманьня актыўнасьці для моладзі, інфармаваньня мясцовай супольнасьці пра дзейнасьць арганізацыі;
– Дапамога ў арганізацыі вялікіх мерапрыемстваў, такіх як: Europe Day, Youth On Move, No car Day, Voluntering Day, Youth Information Day;
– Рэалізацыя і ўкараненьне уласных ідэяў у працу моладзевага цэнтру.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 5 верасьня 2016 г. даслаць CV (Europass format) і матывацыйны ліст (у якім варта ўказаць арганізацыю NGO “YEC” Fialta ") на ангельскай мове праз эл. пошту .
Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.
(З рассылкі belngo.info)