Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Моладзевы інфармацыйны цэнтар прымае заяўкі на конкурс міні-праектаў. Арганізатары не абмяжоўваюць тэматыку праектаў, але чакаюць, што тыя будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасьці і будуць накіраваныя на вырашэньне існуючых праблемаў.
Міні-праекты могуць быць скіраваныя на актывізацыю ўдзелу моладзі ў грамадзкім жыцьці, разьвіцьцё мясцовых ініцыятываў, падвышэньне лідэрскага патэнцыялу. Вітаюцца ідэі, зьвязаныя з адукацыяй і навучаньнем.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзкія арганізацыі і актывісты, ініцыятывы, выкладчыкі і студэнты. Перавага будзе аддадзеная ідэям, якія будуць рэалізаваныя ў малых гарадах і вёсках.
Праекты павінны пачацца і скончыцца ў пэрыяд з 15 лістапада 2016 г. па 15 лютага 2017 г. Бюджэт міні-праектаў ня мусіць перавышаць 700 даляраў. Усім абраным ініцыятывам будзе таксама забясьпечаная кансультацыйная і арганізацыйная падтрымка.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 1 кастрычніка 2016 г. запоўніць заяўку.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас [email protected].
belngo.info