Международная акселерационная программа "Твой социальный стартап!"

Плятформа па рэалізацыі праектаў Talaka.by і бэрлінская некамэрцыйная арганізацыя “Дзекабрысты” (Dekabristen e.V.) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных справаў Нямеччыны запрашаюць прыняць удзел у праграме “Твой сацыяльны стартап".

У межах праграмы будуць праведзеныя двухдзённыя сэмінары па ўвядзеньні ў сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Менску, Берасьці і Гомелі, на якіх будуць дадзеныя адказы на наступныя пытаньні:
– Што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва?
– Як стварыць сацыяльны стартап?
– Як прыцягнуць першыя інвэстыцыі?
 
На другім этапе праграмы прадугледжаная стажыроўка ў Бэрлінскую школу для аўтараў, якія паказалі найлепшы прагрэс у рэалізацыі сваіх праектаў, яны атрымаюць магчымасьць разьвіцьця сваіх ідэяў у Нямеччыне.

На заключным этапе праграмы прадугледжаная фінансавая падтрымка запуску і разьвіцьця сацыяльных прадпрыемстваў.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна даслаць сваю ідэю да 11 жніўня.

Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.

З рассылкі belngo.info

9 жніўня 2016