Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
6 жніўня 2016 г. у межах прыёмнай кампаніі ECLAB адбудзецца майстар-кляса Вольгі Раманавай “Як пісаць эсэй?”. Працягласьць навучаньня з 15.00 да 17.40.
Майстар-кляса будзе складацца з двух этапаў:
– Афлайн-занятак у групе колькасьцю ня больш за 15 чалавек;
– Самастойнае напісаньне эсэя па адным з прапанаваных пытаньняў. Кожны эсэй, высланы на працягу тыдня (да 13 жніўня), будзе прачытаны і ацэнены выкладчыкамі ECLAB, якія дадуць свае камэнтары і рэкамэндацыі.
Аўтары тых эсэяў, якія атрымаюць высокую ацэнку, атрымаюць залік па першым этапе адбору ў ECLAB і будуць запрошаныя на сумоўе, якое пройдзе ў верасьні.
Каб прыняць удзел у майстар-клясе, неабходна адправіць заяўку праз эл. адрас: [email protected] з пазнакай “Майстар-кляса”. У заяўцы трэба пазначыць імя, прозьвішча, узрост, род дзейнасьці.
Апошні тэрмін падачы заявак: 4 жніўня 2016 г., 20:00.
Кошт удзелу ў мерапрыемстве: 13 BYN.
Падрабязную інфармацыю пра занятак глядзіце па спасылцы.
belngo.info