Стыпэндыі для разьвіцьця лідэрства ў грамадзянскай супольнасьці

Прэмія Civil Society Leadership Awards (CSLA) прапануе фінансаваньне атрыманьня магістарскай ступені. CSLA аказвае непасрэдную падтрымку лідэрам і лідэркам тых краінаў, дзе грамадзянская супольнасьць сутыкаецца з праблемай дэфіцыту дэмакратычных практык у пытаньнях мясцовага кіраваньня і сацыяльнага разьвіцьця.

Стыпэндыі даступныя для атрыманьня магістарскай ступені ў наступных галінах ва ўнівэрсытэтах па ўсім сьвеце: мэдыя і камунікацыі; культура, гісторыя і грамадзтва; дасьледаваньні ў галіне разьвіцьця; эканоміка; мэнэджмэнт у адукацыі і лідэрства; навакольнае асяродзьдзе і рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў; правы чалавека і / або гендэрныя дасьледаваньні; права (уключаючы законы ў галіне правоў чалавека); палітыка і міжнародныя дасьледаваньні; ахова здароўя і мэнэджмэнт у ахове здароўя; дзяржаўная палітыка і кіраваньне; сацыяльная праца і сацыяльная палітыка.

Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак:
– Мець беларускае грамадзянства;
– Дэманстраваць сталасьць, гнуткасьць і лідэрскі патэнцыял у грамадзянскай супольнасьці;
– Мець выдатныя адзнакі і ступень бакаляўра;
– Валодаць мовай навучаньня (ангельская, нямецкая ці француская) на ўзроўні, неабходным для паступленьня ва ўнівэрсытэты-партнэры, з наяўнасьцю вынікаў стандартызаваных моўных тэстаў;
– Мець магчымасьць удзельнічаць у інтэнсіўнай акадэмічнай праграме ў ліпені або жніўні 2017 г. і пачаць навучаньне ў жніўні або верасьні 2017 г.
– Мець магчымасьць атрымліваць і падтрымліваць візу або дазвол на вучобу ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі прымаючай краіны;
– Дэманстраваць выразную рашучасьць вярнуцца ў сваю родную краіну або рэгіён, каб падтрымліваць разьвіцьцё адкрытага грамадзтва.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 15 верасьня 2016 г. запоўніць анлайн-заяўку і даслаць яе праз эл. адрас .
 
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле makeout.by

(З рассылкі belngo.info)

12 жніўня 2016