Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе беларускім выкладчыкам ангельскай мовы ўдзел у анлайн-праграме “E-Teacher”

Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе выкладчыкам ангельскай мовы ўдзел у анлайн-праграме "E-Teacher".
 
Праграма прызначана для прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць навыкі выкладання амерыканскай ангельскай. Анлайн-курс разлічаны на 8 тыдняў.
 
Навучальныя модулі ўключаюць наступныя тэмы: ацэнка вучняў, выкладанне тэхнікі чытання і пісьма, адукацыйныя тэхналогіі ў класе замежнай мовы, навыкі крытычнага мыслення і знаёмства з замежнай культурай, інш.
 
Поўнае апісанне анлайн-курса можна спампаваць тут. З патрабаваннямі да кандыдатаў-навучэнцаў можна азнаёміцца тут.
 
Каб падаць заяўку на ўдзел, калі ласка, адпраўце запоўненую анкету на е-мэйл:  (з тэмай ліста "The American English E-Teacher Program").
 
Дэдлайн - 31 кастрычніка 2016 года. Абраныя кандыдаты будуць абвешчаны да 20 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
 
Паводле By.USembassy.gov
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/e-teacher-anlayn-pragrama-dlya-vykladchykau-angelskay-movy-belarus
 
 
27 кастрычніка 2016