Фэст “Жнівень” на Лепельшчыне

Турыстычны клюб “Паходнік” супольна з аграсядзібай “Поўсьвіж” запрашаюць на фэст “Жнівень”, які адбудзецца 3 верасьня 2016 г. на тэрыторыі аграсядзібы ў Лепельскім раёне, в. Вялікі Поўсьвіж, вул. Маладзёжная, 34.

Да ўдзелу запрашаюцца прыхільнікі традыцыйнай беларускай культуры і ўсе зацікаўленыя.

Наведвальнікаў чакаюць: продаж хатніх прысмакаў, выстава-продаж твораў мастацтва, рамесных вырабаў, канцэрты гуртоў “Паўночная Сухадроўка”(Віцебск), “Варган”(Полацак), гуртоў з Латвіі, Літвы, майстар-кляса па навучаньню беларускіх, літоўскіх, латыскіх і сярэднявечных танцаў.

Удзельнікі фэсту атрымаюць магчымасьць паўдзельнічаць у стварэньні трэцяга па ліку драўлянага стода Ярылы.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл. + 375 29 7192392 (Васіль).

belngo.info

31 жніўня 2016