Аб дзяржаўнай рэгістрацыі саюзу грамадскіх аб’яднанняў

У адпаведнасці з артыкулам 36 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 14 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях», на падставе рашэння Устаноўчага з’езду Міжнароднага саюзу грамадскіх аб’яднанняў «Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы» ад 04 снежня 2009 г. аб стварэнні дадзенага саюзу і зацвярджэнні яго назвы і статуту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пастановай № 56 ад 13.09.2010 прыняло рашэнне зарэгістраваць Міжнародны саюз грамадскіх аб’яднанняў «Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы». 

http://www.minjust.by/
15 верасня 2010