Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь |
Базы дадзеныхГрамадcкія аб’яднанні, Фонды, Некамерцыйнае права, Прававая дапамога ГА, Карысныя спасылкі, Адказы юрыста |
Трэці сектарНавіны, Праграмы і конкурсы, Праекты ГА, Маніторынг ГА, Прэс-маніторынг ГА, Мэнэджмэнт |
Аб'яднаны шлях |
|
Партал грамадскiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь - БРГА «Аб'яднаны шлях» - → Навіны
Цэнтар культурнага мэнэджмэнту “Гефіра” (Менск) і дабрачынны фонд “Мистецькі надра” абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у беларуска-ўкраінскім праекце для мэнэджэраў культуры “Create Culture Together”.
Мэта праекту – даць магчымасьць абмену досьведам і ўстанаўленьню новых партнэрстваў сярод мэнэджэраў культуры Беларусі і Ўкраіны, а таксама пазнаёміць удзельнікаў з актуальнай культурай абедзьвюх краінаў.
Да ўдзелу запрашаюцца: мэнэджэры культуры і куратары зь Беларусі, якія працуюць у сфэрах візуальнага мастацтва, тэатру, музыкі, кіно, літаратуры, музэйнай справы, адукацыі ды інш. З досьведам працы ня менш за адзін год у НДА, дзяржаўных установах, прыватных ініцыятывах, асабістых праектах.
Каб узяць удзел у праекце, неабходна да 23 верасьня 2016 г. запоўніць анкету.
У выніку конкурснага адбору ў абмене зь беларускага боку прымуць удзел 7 чалавек.
Праграму праекта глядзіце па спасылцы.
Усе выдаткі на праезд, харчаваньне, пражываньне ў межах візыту ў Харкаў, а таксама частковае фінансаваньне арганізацыі форуму беларуска-ўкраінскай культуры ў Менску пакрываюць арганізатары.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
(З рассылкі belngo.info)