CEC ArtsLink запрашае на стажыроўку ў ЗША, каб усталяваць міжнародныя стасункі і лепш зразумець адзін аднаго праз сумесныя інавацыйныя праекты.
Лакацыя – Нью-Ёрк, ЗША. Перыяд – 2017 год.
У межах стажыроўкі прадстаўнікі сферы мастацтва змогуць паўдзельнічаць у праграмах, дзякуючы якім пазнаёмяцца з мастакамі, арт-мэнэджарамі з 37 краін свету і ЗША.
Мэты стажыроўкі:
- зладзіць сумесныя мастацкі праекты, удзельнікі каторых змогуць атрымаць досвед і засвоіць новыя навыкі;
- даць магчымасць удзельнікам падзяліцца ідэямі і досведам з арганізатарамі і рэзідэнтамі з іншых краін;
- дазволіць удзельнікам пашырыць веды пра мастацтва і заглыбіцца ў культурнае жыццё ЗША;
- матываваць удзельнікаў на стварэнне новага праекту з дапамогай калегаў з ЗША;
- даць магчымасць пашырыць свае мэнэджарскія навыкі праз працу з арганізацыямі ЗША.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- займацца мастацтвам ці арт-мэнэджментам (арт-мэнэджары мусяць працаваць у некамерцыйным сектары);
- з’яўляцца грамадзянінам/грамадзянкай адной з пералічаных краін (Беларусь ёсць у гэтымпераліку);
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Неабходныя дакументы:
- заяўка;
- адказы на пытанні арганізатараў;
- CV (не больш за 500 словаў, неабходна напісаць на бланку заяўкі);
- рэкамендацыйны ліст (на 1 старонку ў фармаце pdf);
- арт-мэнэждарам спатрэбіцца апісанне арганізацыі, у якой яны плануюць працаваць (1 старонка);
- прыклады прац.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на міжнародны пералёт, атрыманне візы, пражыванне, медыцынскую страхоўку, транспартныя і працоўныя выдаткі.
Дэдлайн – 15 кастрычніка.
Падрабязней – на сайце.
http://adukacyja.info/naviny/cec-artslink-pyac-nyezabywnykh-tydnyaw-u-zsha/