Як вучыцца і вандраваць па сьвеце бясплатна

 Курсы ангельскай мовы Lёrn запрашаюць жадаючых на бясплатнае мерапрыемства «Як вучыцца і вандраваць па сьвеце. Бясплатна». Мерапрыемства адбудзецца 25 жніўня а 18.00 у Менску.

Бясплатная магістратура ў Бэрліне, сэмэстр ва ўнівэрсытэце ЗША, моладзевы эканамічны форум у Польшчы альбо валянтэрскі год у Бэрліне – аб ўсіх праграмах распавядуць тыя, хто сам у іх удзельнічаў і прайшоў ад пачатку да канца ўвесь працэс адбору ўдзельнікаў.

Колькасьць месцаў абмежаваная, для ўдзелу неабходна запоўніць форму па спасылцы.

З пытаньнямі наконт мерапрыемства зьвяртайцеся да Марыі: +375291591302, .

Далучайцеся да сустрэчы ў сацсетках: Вконтакте і Facebook.

belngo.info

21 жніўня 2016