Праект MOST для грамадзян Беларусі

Праект MOST шукае кандыдатаў і кандыдатак, якія жадаюць пашырыць супрацоўніцтва, паглыбіць кантакты і атрымаць досьвед у адной з інстытуцыяў Эўразьвязу. MOST прапануе беларусам магчымасьці для стажыровак і абмену досьведам у адной з абраных краінаў ЭЗ.

Асноўныя сэктары MOST: культура; адукацыя і моладзь; навука і тэхналёгіі. Аднак без увагі не застануцца заяўкі зь іншых абласьцей: эканомікі, аховы здароўя, энэргетыкі, дзяржаўнага кіраваньня і г.д.

Мерапрыемствы праекта паходзяць у фармаце:
– Кароткатэрміновага абмену (7 дзён, групы ад 2 да 5 чалавек альбо адна асоба);
– Практыкі / стажыроўкі (28 дзён, адна асоба).
Тэрмін праекту – да сьнежня 2017 г. Мяркуецца, што за гэты час удзел у ім возьмуць 1500 чалавек.

Арганізатары кампэнсуюць усе выдаткі, зьвязаныя з рэалізацыяй праекту: транспарт, пражываньне, харчаваньне, візу, страхаваньне.

Падрабязную інфармацыю пра праект глядзіце па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

belngo.info

12 кастрычніка 2016