Летнік па лічбавых камунікацыях У Варшаве

15-17 лютага 2017 г. у Варшаве пройдзе летнік і канфэрэнцыя па лічбавай камунікацыі для блогераў, актывістаў НКА, анлайн-журналістаў.

Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы зь Беларусі, Украіны, Малдовы, Армэніі, Казахстану, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краінаў.

Тэмы навучаньня і абмеркаваньня:
– Пісьменнасьць крытычных мэдыя (як адрозьніваецца прапаганда і маніпуляцыя ад звычайнага кантэнту, вывучэньне прыкладаў разам з экспэртамі);
– Прадпрымальніцтва для незалежнай і ўстойлівай журналістыкі (бізнэс-мадэлі, што працуюць у сучасных мэдыя, фандрэйзінг);
– Адказная візуалізацыя дадзеных (выкарыстаньне лічбавых прыладаў для лепшага разуменьня комплексных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблемаў, прэзэнтацыі і воркшопы па інфаграфіцы);
– Прафэсійныя стандарты і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналёгіі грамадзянскай журналістыкі (лічбавыя прылады: магчымасьці і выклікі).

Арганізатары пакрываюць выдаткі на авіяквіткі і пражываньне.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 лістапада 2016 г.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu

belngo.info

23 лістапада 2016