Серыя бясплатных трэнінгаў “Школы валанцёра”

У лістападзе 2016 года ў Брэсце пройдзе серыя бясплатных трэнінгаў "Школы валанцёра" для моладзі і падлеткаў.
 
Запрашаюцца тыя, хто хоча знайсці новых сяброў, дапамагаць на мерапрыемствах, інш.
 
Удзельнікі трэнінгаў даведаюцца: што такое валанцёрства і ўдзел у грамадскіх ініцыятывах; змогуць далучыцца да працы арганізацый Брэста, якім патрэбна валанцёрская дапамога.
 
Патрабаванне да кандыдатаў - узрост ад 16 да 22 год. Найбольш актыўныя навучэнцы змогуць наведаць Люблін (Польшча) для абмену досведам з польскімі валанцёрамі-актывістамі.
 
Трэнінгі пройдуць па адрасе: Брэст, вул. Маякоўскага 46/1, офіс "Дзедзіч".
 
Набор ў "Школу валанцёра" ідзе да 6 лістапада 2016 года. Каб падацца ў Школу, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Падрабязней - на гэтай старонцы.
 
Паводле Dzedzich.org
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/moladzevaya-shkola-valancyorau-brest
29 кастрычніка 2016