Ліга дабрачыннай працы моладзі: Сустрэча па наладжванні партнёрства (Арменія)

Ліга дабрачыннай працы моладзі  (Беларусь) запрашае на сустрэчу па наладжванні партнёрстваў, якая пройдзе 2-10 кастрычніка 2016 года ў Ерэване (Арменія).
 
Удзельнікі мерапрыемства - прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый Арменіі, Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Турцыі, Грэцыі, Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Кіпра, Харватыі.
 
Тэма сустрэчы - стварэнне і рэалізацыя праектаў, скіраваных на дапамогу маладым людзям у пошуках працы і вырашэнне пытанняў беспрацоўя моладзі.
 
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
  • узрост - 18-35 год;
  • размоўная ангельская;
  • быць сябрам Лігі дабрачыннай працы моладзі (заява, унёсак);
  • гатоўнасць рэалізоўваць праект па вызначанай тэме.
Заяўку можна зрабціь нават у тым выпадку, калі Вы не з’яўляецеся сябрам Лігі. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры 275 еўра.
 
Кандыдаты мусяць адправіць анкету на е-мэйл: . Заяўкі прамаюцца па 11 жніўня 2016 года.
 
Паводле Adukacyja.info.
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/liga-dabrachynnay-pracy-moladzi-sustrecha-pa-naladzhvanni-partnyorstva-armeniya
10 жніўня 2016