Аб’яўляецца конкурс на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе!

Рэгіён:
06.06.2018
Аб’яўляецца конкурс на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе!

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны вопыт і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

Праграма Х’юберта Хамфры прадстаўляе магчымасць дасведчаным спецыялістам з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства. Праграма была распачата ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.

Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Конкурсныя дысцыпліны на 2019-2020 навучальный год:

Устойлівае развіццё

  • Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
  • Эканамічнае развіццё/Фінансы і банкаўская справа;
  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне.

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

  • Камунікацыя і журналістыка
  • Заканадаўства і правы чалавека
  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне
  • Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі
  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій
  • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі

Адукацыя

  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
  • Кіраванне вышэйшай адукацыяй
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай

Ахова здароўя

  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІД
  • Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі

Удзел у конкурсе:

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы. Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 15 жніўня 2018 года.

Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы: https://iie.embark.com/apply/humphreyfellowship2019

Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША.

Фіналісты праграмы, абраныя для ўдзелу ў доўгатэрміновых дадатковых курсах англійскай мовы, будуць аб’яўлены ў студзені 2018 года. Астатнія ўдзельнікі праграмы будуць аб’яўлены ў сакавіку-красавіку 2018 года.

Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • Быць грамадзянамі Беларусі;
  • Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
  • Мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;
  • Дэманстраваць лідэрскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
  • Добра ведаць англійскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).

Умовы ўдзелу:

Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.

Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы па адрасе https://humphreyfellowship.org/

За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83 / дад. 5612.

https://by.usembassy.gov/be/application-period-started-for-the-2019-2020-hubert-humphrey-program/