Дабрачынная канфэрэнцыя па прыцягненьні рэсурсаў

Мясцовае грамадзкае аб’яднаньне “Сонечны круг” запрашае 17 верасьня 2016 г. на “ДарУму” – першую дабрачынную канфэрэнцыю па прыцягненьні рэсурсаў.

Тэмы канфэрэнцыі: апошнія трэнды ў галіне пошуку і збору рэсурсаў; гранты і праграмы; карпаратыўная сацыяльная адказнасьць; дзяржпраграмы падтрымкі; пляцоўкі для разьвіцьця ў Менску (сеціва, каворкінг, інкубатар); агляд прававога рэгуляваньня.

Да ўдзелу запрашаюцца: аўтары цікавых праектаў; кіраўнікі кампаніяў і прадстаўнікі інвэстыцыйных структураў; экспэрты ў галіне эканомікі, фінансаў, інвэстыцыяў; установы адукацыі, культуры і спорту; некамэрцыйныя арганізацыі; валянтэры, актывісты, фрылянсэры ды інш.

Удзельнікі канфэрэнцыі пазнаёмяцца з:
– Прыкладамі пасьпяховага прыцягненьня інвэстыцыяў на разьвіцьцё праекту;
– Перавагамі і асаблівасьцямі разнастайных спосабаў прыцягненьня рэсурсаў;
– Крытэрамі адпаведнасьці праекту для лепшага прыцягненьня рэсурсаў;
– Спосабамі вызначэньня і мінімізацыі рызыкі пры выбары шляхоў прыцягненьня зьнешніх рэсурсаў ва ўмовах крызысу.
 
Удзел у канфэрэнцыі платна-дабрачынны. Кожнаму ўдзельніку неабходна зрабіць унёсак памерам 10 рублёў на рахунак у Беларусбанку. Грошы пойдуць на рэабілітацыю дзіцяці ў Цэнтры інтэнсыўнай тэрапіі Olinek (Польшча).
 
Каб узяць удзел у канфэрэнцыі, неабходна зарэгістравацца да 15 верасьня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле adukacyja.info
 

(З рассылкі belngo.info)

14 верасня 2016