Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектар |
Аб'яднаны шлях |
|
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар
Выпуск 284 ( 20 сакавіка 2008 г.)
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага абяднаньня Цэнтр Трэці сектар а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: www:ts.adukatar.net Выпуск 284( 20 сакавіка 2008 г.)Рэдактар выпуску: Кася Крот. У падрыхтоўцы выпуску бралі ўдзел: Алеся Бяленік. Пры выкарыстаньні матэрыялаў Кронікі спасылка на крыніцу абавязковая |
Сёньня ў выпуску: |
А ты падпішыся!.............................................................................… 2
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні....................................… 3
МедыяБарКэмп у Літве................................................................… 4
Стыпендыі, летнія школы, канфэрэнцыі.........................................… 4
Трэнінг па падтрымцы прадстаўніц этнічных меньшасьцяў..........… 4
Валянтэрская праграма ў Нямеччыне.............................................… 5
Моладзевая Асамблея ў Шатляндыі...............................................… 5
Прыёмная кампанія ў ЭГУ..............................................................… 6
Азнаямляльны візыт па працы з моладдзю....................................… 6
Міжнародная канфэрэнцыя па пытаньнях дзейнасьці ААН...........… 6
Стажы ў ЗША па тэме Захаваньне культурнай спадчыны..........… 6
Спабор фотаздымкаў і тэлесюжэтаў...............................................… 7
Сэмінар па коўчынгу......................................................................… 7
žПадзеі: |
Усіх нашых чытачоў, якія адзначаюць Вялікдзень 23 сакавіка, віншуем са сьвятам!
Зычым вам Божага блаславеньня ў справах.
Няхай Уваскрослы Хрыстос дапаможа вам захаваць веру, надзею і любоў!
Штодзённая стужка навінаў, інтэрвію, рэпартажы, радыёпраграмы, спецпраекты ў выкананьні лепшых маладых гарадзенскіх журналістаў — усё гэта на вэб-пляцоўцы Твой стыль (www.t-styl.info).
Хочаш штодня атрымліваць навіны з Гародні і Гарадзеншчыны падпішыся на нашую RSS-рассылку! (http://t-styl.info/ds-syndicate/index.php).
Чытайце ўжо зараз:
AMURныя HISTORYі
Гісторыя каханьня слаўнага палкаводца Давыда Гарадзенскага у новай радыёпраграме Інгі Сакуты. http://t-styl.info/amurnyja-historyi/amur-history-1.html
МУЗЫЧНАЯ ГАСЬЦЁЎНЯ
У гасьцёх у Радыё Твой стыль музыкі Атамраві і Сяргей Пукст
http://t-styl.info/muzycznaja-hascjounja/2.html
ХІМІЯ СУПРАЦЬ КЕМНАСЬЦІ
Гарадзенскія кіроўцы асьцерагаюцца, што бензабакі іх аўтасродкаў стануць правяраць на наяўнасьць пафарбаванага паліва.http://t-styl.info/aktualnasci/himiya-kemnasc.html
ПА АБОДВА БАКІ ЛЁСУ
Альбо чым скончыўся паход карэспандэнкі Твайго стылю да варажбіткі?
http://t-styl.info/novae/gadalka.html
ГАРАДЗЕНЦЫ НАПІШУЦЬ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ДЫКТОЎКУ НА ДЗЕНЬ РАНЕЙ
Тэкст дыктоўкі маюць агучыць вядомыя гарадзенцы.
http://t-styl.info/naviny/haradzency-napiszuc-ahulnanacyjanalnuju-belaruskuju-dyktouku-na-dzen.html
ВЫЙШЛІ ПАШТОЎКІ ДА 90-ГОДДЗЯ БНР
У Гародні прайшла прэзентацыя выдадзенай упершыню сэрыі з 12-ці паштовак Гародня другая сталіца БНР.http://t-styl.info/naviny-dnja/vyjszli-pasztouki-da-90-hoddzja-bnr.html
АСАРЦІ МАСТАКА ІВАНОЎСКАГА
Вядомы гарадзенскі мастак упершыню за апошнія 3 гады ладзіць выставу ў Гародні.
http://t-styl.info/naviny/asarci-mastaka-ivanouskaha.html
МАЙСТАР-КЛЯСЫ ЗАБАРОНЕНЫЯ
Як у Гародні забаранілі правядзеньне майстар-клясаў пра "Гераінавы піяр і "Прасоўваньне і-нэт праектаў у рэгіёне".
http://t-styl.info/naviny/masster-klasy-zabaronenuja.html
КРЫМ: ЦУД ПРЫРОДЫ, АЛЕ НЕ СЭРВІСУ
Пры адным ўспаміне самой назвы гэтага паўвострава адразу ўзьнікаюць асацыяцыі з летнім адпачынкам, морам, сонцам, пляжамі і Чытайце дарожныя нататкі Твайго стылю!
http://t-styl.info/padarozhzha/krym.html
Чытайце і слухайце штодня таксама іншыя навіны і радыёпраграмы Твайго стылю (www.t-styl.info).
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні
У суботу, а 12-ай гадзіне паэтка Данута Бічэль урачыста распачне агульнанацыянальную дыктоўку ў Гародні. Тэкстам дыктоўкі абраная "Прадмова" да зборніка "Дудка беларуская.
Дыктоўка будзе ладзіцца штогадзінна з 12.00 да 16.00.
Сябры! Ня бойцеся ўзяць удзел у напісаньні дыктоўкі! Яна ня ёсьць тэстам на валоданьне мовай. У першую чаргу гэта акт салідарнасьці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасьцю, сьведчаньне, што беларуская мова жывая і мае шмат прыхільнікаў.
Напісаны тэкст можна будзе захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сьведчаньне павагі да беларускай самабытнасьці.
Кожны ўдзельнік атрымае на ўспамін адмысловую асадку з надпісам: Удзельніку беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гародня 22.03.2008. Для наймалодшага і найстарэйшага ўдзельнікаў прыгатаваныя каштоўныя падарункі.
Арганізатары дыктоўкі ў Гародні — гарадзкія структуры грамадзкіх аб`яднаньняў "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і "Таварыства беларускай школы".
Дыктоўка ладзіцца ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (вул.Будзёнага 48а 44).
За падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефоне ў Гародні 74-44-28.
Засьведчым усяму сьвету і самі сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў!
Абвесткі: |
Стыпендыі, летнія школы, канфэрэнцыі
Акадэмічны праект Вэбфоліа прапануе інфармацыю аб стыпэндыях, летніх школах і канфэрэнцыях: http://www.afpwebfolio.org/
Паводле рассылкі www.belngo.info
@ Навучаньне
_____________________________________________________________________________________________
Трэнінг на тэму Падтрымка маладых жанчын — прадстаўніц этнічных меньшасьцяў ладзіцца з 18 да 24 траўня ў Бірмінгеме (Вялікабрытанія).
Мэты трэнінгу:
— Сабраць разам працаўнікоў з моладдзю, сацыяльных работнікаў, адукатараў роўнага навучаньня і арганізацыі, якія працуюць з жанчынымі з рознага этнічна-культурнага асяроддзя.
— Пазнаёміцца з магчымасьцямі, якія прапаноўвае праграма Моладзь У Дзеяньні ( моладзевыя абмены, валянтэрская служба, трэнінгі) для працы з мэтавай групай — жанчынамі з нацыянальных меньшасьцяў
— Разьвіць навыкі мэнэджмэнту міжнародных праектаў у межах праграмы Моладзь У Дзеяньні .
— Праца над канкрэтнымі будучымі праектамі з партнэрамі — іншымі ўдзельнікамі трэнінгу і распаўсюд навыкаў і ведаў, атрыманых падчас трэнінгу.
Крытэры для адбору ўдзельнікаў
— кандыдаткандыдатка мусіць непасрэдна працаваць з жанчынамі з нацыянальных меньшасьцяў, ці арганізоўваць праекты для гэтай мэтавай групы.
— быць зацікаўленым і мець падтрымку ў сваёй арганізацыі ў рэалізацыі будучых міжнародных праектаў .
-мець добрыя веды ангельскай мовы.
— удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах трэнінгу.
— удзельнічаць у апытаньні праз 3-6 месяцаў пасьля трэнінгу.
Усе выдаткі за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заяўкі — 6 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю і анкету можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.salto-youth.net/TCEmpower/
G Спаборы
Валянтэрская праграма ў Нямеччыне
Фонд Марыян Дзьёнхофф (der Marion-Dönhoff-Stiftung) запрашае да ўдзелу ў
шасьцімесячнай валянтэрскай праграме, якая прадугледжвае працу ў грамадзкіх арганізацыях Бэрліна.
Валянтэры, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць стэпэндыю і магчымасьць прайсьці курс навучаньня, які пазнаёміць іх з рознымі аспэктамі жыцьця Нямеччыны, яе палітыкай, грамадзтвам і культурай.
Патрабаваньні да ўдзельнікаў: грамадзянства Беларусі, Украіны альбо Расеі; вольнае валоданьне нямецкай мовай; занятасьць у сацыяльнай сфэры.
Апошні тэрмін падачы заявак 31 сакавіка.
Заяўкі дасылайце на эл. адрас: .
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +49 (0)30 44 66 80 27.
™ Не спазьніся! |
Моладзевыя актывісты запрашаюцца да ўдзелу ў CIVICUS Youth assembly мерапрыемстве, прысьвечаным пытаньням разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, абароны правоў чалавека і магчымасьцям моладзевага ўнёску ў гэтую галіну.
Асамблея ладзіцца ў Глазга (Шатляндыя) у 2 этапы: моладзевая 16-18 чэрвеня, агульная 18-21 чэрвеня.
Апошні тэрмін падачы заяўкі 31 сакавіка.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і падаць заяўку можна праз вэб-пляцоўку www.civicusyouth.org. З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрасы: (рус)[email protected], (eng) [email protected] .
Паводле Рассылкі міжнароднай сеткі Маладая Эўропа
Распачалася прыёмная кампанія на вочных і завочных бакалаўрскіх праграмах ЭГУ па ўсіх кірунках навучаньня: дызайн, гісторыя, філязофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя.
Падрабязную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЭГУ можна атрымаць на вэб-пляцоўцы http://www.ehu.lt .
Праграма для моладзевых актывістаў, якія працуюць з моладдзю з абмежаванымі фізычнымі здольнасьцямі ладзіцца ў Польшчы з 12 да 18 траўня.
Працоўная мова ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак 25 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя на вэб-пляцоўцы:
http://www.salto-youth.net/find-a-training/1219.html .
Паводле рассылкі Міжнародныя Моладзевыя Праграмы
Міжнародная канфэрэнцыя па пытаньнях дзейнасьці ААН
18-20 красавіка ў Бухарэсьце ладзіцца канфэрэнцыя II Мадэль ААН.
Афіцыйная мова ангельская.
Апошні тэрмін падачы анкетаў 15 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: www.ubmun.fspub.ro ,http://www.ubmun.fspub.ro/ , , па эл.адрасе: (Adriana Iordache Secretary General of UBMUN 2008).
Паводле рассылкі Міжнародныя Моладзевыя Праграмы
Адкрыты спабор на ўдзел у стажыроўках у ЗША па тэме "Захаваньне культурнай спадчыны".
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, творчых і грамадзкіх абяднаньняў, дзейнасьць якіх зьвязаная з асьпектамі захаваньня культурнай спадчыны. Прыкладны тэрмін стажыроўкі з 25 чэрвеня па 16 ліпеня.
Апошні тэрмін падачы дакументаў — 1 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 2181264, (017) 2181267, (017) 2181268 (Вольга Прушак), на вэб-пляцоўцы www.amcenter.by , праз электронны адрас .
Спабор фотаздымкаў, тэлесюжэтаў, відэаролікаў і дакументальных фільмаў Эўразія. Сацыяльная прастора запрашае да ўдзелу інфармацыйныя агенцыі і рэдакцыі СМІ краінаў Эўразіі, прафэсыйных
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.