Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі шукае каардынатара па пытаннях прэсы і інфармацыі

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі шукае каардынатара па пытаннях прэсы і інфармацыі ў аддзел праектаў для працы па лакальным безлімітным кантракце (арыенціровачна - з 1-га снежня 2016 года). Працадаўцы звяжуцца толькі з абранымі кандыдатамі.
Патрабаванні: вышэйшая адукацыя; мінімум 3 гады досведу працы па выкананні адпаведных гэтай пазіцыі задач (пажадана ў міжнароднай арганізацыі); вольнае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі; валоданне MS Office. Досвед журналісцкай працы, веданне іншых моў ЕС, досвед напаўнення вэб-сайта з'яўляюцца перавагай.
 
Заяўку неабходна падаць праз запаўненне дэталёвага CV на ангельскай мове (спампаваць форму тут) і яго адпраўку разам з суправаджальным лістом на е-мэйл: . Дэдлайн - 17:30 па мінскім часе 27 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці тут.
 
Крыніца: Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/vakansiya-kaardynatara-pa-pytannyah-presy-i-infarmacyi-u-pradstaunictve-es-u-belarusi
  •      
     

 

 
26 кастрычніка 2016