Грамадскія аб’яднанні і фонды мусяць да 1 сакавіка падаць справаздачу

Грамадзкія аб’яднаньні абавязаныя да 1 сакавіка прадставіць у свой рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіруючага органу. Таксама мусяць быць прадстаўленыя сьпісы сябраў кіруючага органу з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па-бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства й нумару хатняга тэлефону, месца працы (навучаньня) і нумару працоўнага тэлефону, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў. Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы мусяць прадставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў. Прыкладныя формы прадастаўленьня справаздачнасьці, якія рэкаменуюцца рэгіструючымі органамі для падрыхтоўкі справаздачаў, а таксама адрасы для накіраваньня справаздачаў, даступныя на сайце Міністэрства юстыцыі.
 
Арганізацыйныя структуры (мясцовыя аддзяленьні) грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўстановы справаздачы прадстаўляць не абавязаныя.
 
Тыя некамэрцыйныя арганізацыі, што зарэгістраваныя ў форме фондаў, да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органу й інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ва ўстаноўленым парадку. Зьмест справаздачы пра выкарыстаньне маёмасьці, што мусіць быць апублікаваная ўстаноўлены для фондаў пастановай Міністэрства юстыцыі.

(з рассылкі belngo.info)

10 лютага 2015