Talaka.by: Семінар па сацыяльнаму прадпрымальніцтву і многае іншае

19-20 жніўня ў Мінску адбудзецца двухдзённы семінар Сацыяльнае прадпрымальніцтва. Мадэлі, фінансы, акселерацыя (аналягічныя семінары пройдуць у Брэсце і Гомелі).

Семінар распачынае міжнародную акслерацыённую праграму “Твой сацыяльны стартап”.

Праз семінар ты даведаешся:

  • Што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва?
  • Як стварыць уласны сацыяльны стартап?
  • Адкуль прыцягнуць першыя інвестыцыі?

Каб прыняць удзел у семінаре неабходна прайсці рэгістрарцыю і размясціць сваю сацыяльную бізнэс-ідэю на платформе. Падрабязнасці праграмы і умовы для удзельнікаў шукай на афіцыйнай старонцы “Твой сацыяльны стартап”.

Рэгістрацыя на семінар у Мінску

Новае на платформе

Распачаўся збор сродкаў на стварэнне і ўсталяванне памятнай шыльды на доме, дзе 34 гады жыў і працаваў Рыгор Барадулін.

Беларусь як парнік. Выстава Сяргея Гудзіліна #KANDENSAT адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў. Краўдфандынг-кампанія працягнецца яшчэ некалькі дзён, і ў цябе ёсць магчымасць атрымаць шыкоўныя падарункі ад аднаго з найлепшых беларускіх фатографаў тут.

Ты ведаеш, чаму людзі падтрымліваюць краўдфандынг-кампаніі? Праект "Забіце мяне, не забівайце Бацькаўшчыны! Т. Рэйтан", які набраў больш за 100% фінансавай падтрымкі, апытаў сваіх спонсараў. Усе адказы знойдзеш тут. Вельмі цікавы досвед для ўсіх, хто запускае збор сродкаў цi толькi плануе гэта зрабіць.

У Мінску адчыняецца  швейная майстэрня, у якой будуць навучацца і працаваць людзі з псіхічнымі захворваннямі. Аўтары праекта ўпэўнены, што навучанне швейнай справе паспрыяе развіццю навыкаў камунікацыі і ўзаемадапамогі.

Аляксандр Мелехавец - не прафесійны рэжысёр, але ён вырашыў экранізаваць апавяданне Васіля Быкава “Народныя мсціўцы”. Ты можаш таксама дапамагчы здзейсніцца праекту, падтрымаўшы яго грашовымі сродкамі.

27 жніўня ў Мінску пройдзе дабрачынны турнір па міні-футболе. Засталіся тры вольныя месцы! Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення турніру, пойдуць на набыццё харчавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Камандзе праекта таксама неабходныя валанцёры, якія  дапамогуць давесці да ладу футбольную пляцоўку.

У Беларусі рыхтуюць да адкрыцця першы Парк мініяцюр замкаў часоў ВКЛ. Валанцёры з усёй Беларусі прыбралі тэрыторыю будучага парку і вывезлі з тэрыторыі каля 15 тон камянёў. Фота і відэасправаздача знаходзіцца тут

Аксана Кузіна, стваральніца ўрбаністычнага форума “Прастора” ў Віцебску, расказала пра рэалізацыю праекта з дапамогай валанцёраў і краўдфандынга.

Веды

Нашыя партнёры заўсёды стараюцца дапамагчы файным і цікавым праектам і прапаноўваюць ім падтрымку.

Так, Web and Market бясплатна навучае нашых лепшых аўтараў эфектыўнай рэкламе і прасоўванню ў сацыяльных сетках.
Саша Малаева, кіраўніца светлагорскай ізастудыі, дзе навучаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, прайшла курс у мінулыя выходныя.

У цябе таксама ёсць магчымась трапіць на курс ?#SmmReady 
(курс платны), нават калі ты яшчэ не апублікаваў праект на платформе.

Бліжэйшыя наборы 9-11 жніўня, 20-21 жніўня.

Запісацца на курс

Новыя “Імёны”
Нявыдуманыя гісторыі беларусаў на старонках анлайн-часопіса “Імёны”

Як цяпер жывуць беларусы, якія за любоў да краіны прайшлі праз ГУЛАГ. Гісторыя супрацьстаяння маленькага чалавека сістэме, вялікіх марах і расчараваннях, сэнсе жыцця і пошуку праўды.

Каманда мары.
Хлопчыкі з дзіцячых дамоў Мінска распавялі пра тое, што для іх на самой справе з’яўляецца істотным.

Дасылай каментарыі і прапановы на .

Юля Бабруйская,
Сябар праектаў Talaka.by 
(З рассылкі)

 

11 жніўня 2016