Школа валянтэра ў Берасьці

“Дзедзіч” запрашае ў “Школу валянтэра” 16–22 гадовых берасьцейцаў.

Каб далучыцца да праекта, неабходна наведаць адзін з чатырох трэнінгаў “Школы валянтэра” 12, 13, 19 ці 20 лістапада 2016 г.  Для ўдзелу неабходна да 6 лістапада 2016 г. запоўніць анлайн-анкету. Трэнінгі будуць праходзіць у офісе “Дзедзіча” па адрасе: вул. Маякоўскага, 46/1.

На аднадзённых трэнінгах удзельнікам і ўдзельніцам раскажуць, што валянтэрства і ўдзел у грамадзкіх ініцыятывах – гэта насамрэч цікава; падбяруць для кожнага энтузіяста каманду і дапамогуць у рэалізацыі ідэй, якая пройдзе ў займальным фармаце гульні “Біржа ідэяў”. У далейшым удзельнікі змогуць пазнаёміцца і далучыцца да берасьцейскіх арганізацыяў, якім патрэбна дапамога валянтэраў.

Самых актыўных удзельнікаў праекту “Будзь валянтэрам!” арганізатары бясплатна звозяць у Люблін для абмену досьведам з польскімі актывістамі.

Больш інфармацыі пра “Школу валянтэра глядзіце: http://dzedzich.org/2016/10/07/budz-valancyoram-novyya-magchymasci-rabic-dobryya-spravy/ 

belngo.info

14 кастрычніка 2016