Павышэнне кваліфікацыі ў Германіі ў 2017 годзе

Інстытут Гётэ ў Мінску інфармуе пра магчымасць для выкладчыкаў нямецкай мовы падаць дакументы на стыпендыюдля павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2017 годзе. Вітаюцца тыя, хто хоча ўдасканаліць свае моўныя веды, паглыбіцца з краіназнаўства і пазнаёміцца з сучаснай Германіяй і яе культурай.
 
Арганізатары прапануюць удзел у:
 
- семінарах для ўдасканалення ведаў у галіне краіназнаўства (тып L);
- семінарах для ўдасканалення ведаў у галіне краіназнаўства і ў методыцы выкладання нямецкай мовы (тып MD). З поўным спісам семінараў можна азнаёміцца тут.
 
Патрабаванні да кандыдатаў:
 
- з'яўляцца настаўнікам нямецкай мовы або рыхтаваць будучых настаўнікаў нямецкай мовы, займацца перападрыхтоўкай;
- працягваць працаваць выкладчыкам нямецкай мовы ў бліжэйшыя некалькі гадоў;
- быць гатовым перадаць набытыя веды калегам па навучальнай установе;
- з'яўляцца сталым удзельнікам праграм Інстытута Гётэ ў Мінску;
- абавязкова прымаць удзел у прадугледжанай культурнай праграме семінару;
- мець добры ўзровень валодання мовай, інш.
 
Стыпендыя ўключае:
  • кошт заняткаў, экскурсій, культурных мерапрыемстваў;
  • пражыванне ў 1-2-месным пакоі, сняданкі;
  • кошт абедаў (акрамя святочных дзён, выходных);
  • медыцынскую страхоўку;
  • выплаты на кішэнныя выдаткі;
  • кампенсацыі вандроўкі.
 
Падрабязнасці падачы заяўкі - на гэтай старонцы. Апошні дзень падачы дакументаў - 16 кастрычніка 2016 года.
 
Паводле Goethe.de
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/instytut-gyote-u-minsku-stypendyi-dlya-vykladchykau-nyameckay-movy-na-pavyshenne-kvalifikacyi-u
2 кастрычніка 2016