Доўгатэрміновы валянтэрскі праект у Латвіі

Моладзевы адукацыйны цэнтар “Фіальта” шукае валянтэра для ўдзелу ў 10-месячным праекце “On Wings” (“На крылах”) у Латвіі. Праект ладзіцца з 1 кастрычніка 2015 г. па 31 ліпеня 2016 г. у межах дзейнасьці Эўрапейскай валянтэрскай службы (EVS) міжнароднай праграмы Erasmus +.

Вакансія адкрытая ў адной з арганізацыяў праекту “On Wings” - супольнасьці дасьледаваньня птушак “North Vidzeme Bird Research Society” (тэрыторыя муніцыпалітэту Гульбенэ, Латвія). Валянтэр мусіць працаваць са школьнікамі 10-18 гадоў, якія цікавяцца вывучэньнем жыцьця птушак.
 
Абавязкі валянтэра: арганізацыя экскурсіяў у межах муніцыпалітэту для дзяцей, школьнікаў ды іх сем’яў, стварэньне буклету пра дзейнасьць супольнасьці, арганізацыя ворк-шопаў у пачатковай школе й моладзевым цэнтры, вывучэньне латышскай мовы й культурных традыцыяў Латвіі, напаўненьне кантэнтам сайту litenesputni.lv і адпаведнай старонкі на Фэйсбуку, зладзіць азнаямленчае культурнае мерапрыемства, прысьвечанае роднай краіне, ладзіць спартовыя мерапрыемствы на сьвежым паветры.
 
Да удзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце 18-30 гадоў, якія валодаюць размоўнай ангельскай мовай, падрыхтаваныя да самастойнага жыцьця разам зь іншымі валянтэрамі з краінаў Эўразьвязу й Усходняй Эўропы, зацікаўленыя прыродай, вывучэньнем птушак і актыўнымі відамі адпачынку ды жадаюць атрымаць валянтэрскі досьвед.
 
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць матывацыйны ліст й рэзюмэ на ангельскай мове праз эл. адрас: (з пазнакай у тэма ліста “EVS-Latvia”).
 
Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на пражываньне, харчаваньне, візу й мясцовую страхоўку. Валянтэр будзе штомесяц атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі. Выдаткі на падарожжа зь Беларусі ў Латвію арганізатары кампэнсуюць часткова.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2015 г.
 
Паводле by.odb-office.eu

belngo.info
 
 

15 красавіка 2015