Моладзевы саміт у горадзе Дубаі (ААЭ)

З 23-па 27 красавіка 2017 г. у горадзе Дубаі (ААЭ) адбудзецца моладзевы саміт, прысвечаны сацыяльным інавацыям і пабудове ўстойлівай будучыні сродкамі інфармацыі і камунікацыі. Форум збярэ 150 міжнародных і 50 мясцовых моладзевых лідараў, больш за 30 выдатных спікераў і гасцей высокага ўзроўню, якія паўдзельнічаюць ў карысных дыскусіях, будуць працаваць над вырашэннямі, планамі дзеянняў і стратэгіямі па іх ўвасабленні ў жыццё. 
 
Дэдлайн для падачы заявак – 23 снежня 2016. 
 
Удзельнікі і ўдзельніцы  Форуму мусяць (быць):
•    грамадзяннамі з любой краіны свету;
•    ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
• дэманстраваць вельмі добрыя камунікатыўныя навыкі і патэнцыял быць лідарамі ва ўласных супольнасцях;
•    Мець шмат імпэту, каб праводзіць сацыяльныя пераўтварэнні і быць гатовымі выкарыстоўваць досвед “моладзь-моладзі” на сваёй лідарскай пасадзе;
•    Мець досвед палітычнай дзейнасці (на нацыянальным ці міжнародным узроўні), грамадскай дзейнасці, працы ў журналістыцы, бізнес-сектары, супольнасцях, рэлігіных супольнасцях ды інш.;
•    Мець добры ўзровень валодання вуснай і пісьмовай ангельскай мовай.
 
Увага! Удзел у Форуме платны і складае 300 еўра з чалавека, пакрываючы пражыванне і харчаванне ў часе Форуму, дарога і візы для міжнародных удзельнікаў таксама пакрываюцца ўласна імі, за свой кошт. 
 
Зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы.
 
Больш інфармацыі – тут або па адрасе электроннай пошты: .
 
Крыніца: summit2017.y2yinitiative.org
 
http://by.odb-office.eu/anonsy_/mizhnarodny-forum-moladz-moladzi-2017-u-dubai
    
 
 
18 снежня 2016