Праграма Х’юберта Хамфры на 2019-2020 навучальны год

Рэгіён:
02.08.2018
Праграма Х’юберта Хамфры на 2019-2020 навучальны год

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе.

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн не пазней за 15 жніўня 2018 года.

Праграма Х’юберта Хамфры

Праграма Х’юберта Хамфры прапануе магчымасць маладым і дасведчаным спецыялістам з Беларусі прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, каб павысіць свой прафесійны ўзровень праз удзел у спецыялізаванай дзесяцімесячнай праграме на базе аднаго з амерыканскіх універсітэтаў. Гэтая праграма спецыяльна распрацавана для вузкіх груп удзельнікаў і не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

Праграма была распачатая ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Мэты праграмы

Падчас стажыроўкі ў прымаючым універсітэце ўдзельнікам праграмы прапануюцца разнастайныя навучальныя курсы, якія адпавядаюць іх прафесійным інтарэсам. Тым не менш, у сувязі з тым, што Праграма Х’юберта Хамфры не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені, значную частку свайго часу ўдзельнікі прысвячаюць павышэнню сваёй кваліфікацыі: кансультацыям з амерыканскімі выкладчыкамі, прафесійным экскурсіям і семінарам, навукова-даследчыцкім праектам, а таксама выпрацоўцы карысных практычных стратэгій для сваіх краін.

Агульная інфармацыя

Конкурсныя дысцыпліны

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША прапануе кандыдатам, якія адпавядаюць неабходным умовам, магчымасць удзелу ў конкурсным адборы ў наступных галінах ведаў:

Устойлівае развіццё

  • Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі;
  • Эканамічнае развіццё/Фінансы і банкаўская справа;
  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату;
  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне.

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

  • Камунікацыя і журналістыка;
  • Заканадаўства і правы чалавека;
  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне;
  • Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі;
  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне тэхналогій;
  • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі.

Адукацыя

  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі;
  • Кіраванне вышэйшай адукацыяй;
  • Выкладанне англійскай мовы як замежнай.

Ахова здароўя

  • Кіраванне і выпрацоўка палітыкі ў галіне аховы здароўя;
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІД;
  • Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі.

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • Кандыдаты павінны мець дыплом аб атрыманні вышэйшай адукацыі (як мінімум ступень бакалаўра ці эквівалент);
  • Кандыдаты павінны добра валодаць англійскай мовай (трэба будзе здаць экзамен TOEFL не менш чым на 71 бал у інтэрнэт-фармаце ці 525 балаў у папяровым фармаце);
  • Удзельнікі павінны дэманстраваць ініцыятыўнасць і здольнасць пераадольваць складаныя сітуацыі. Заяўкі мусяць паказваць, якую карысць удзел кандыдатаў у праграме можа прынесці іх краінам.

Асаблівыя патрабаванні да кандыдатаў

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • Быць грамадзянамі Беларусі, пастаянна пражываць і працаваць у Беларусі;
  • Быць выпускнікамі афіцыйна акрэдытаваных вышэйшых навучальных устаноў і мець як мінімум ступень бакалаўра (ці эквівалент);
  • Мець пяць і болей гадоў прафесійнага стажу;
  • Дэманстраваць лідэрскі патэнцыял і імкненне прыносіць грамадскую карысць;

Быць гатовымі вярнуцца ў Беларусь пасля заканчэння праграмы.

https://by.usembassy.gov/be/education-culture-be/educational-exchange-be/#collapse2