Школа анімацыі “Рухавiчок”

Рэгіён:
20.07.2018

Летняя анімацыйная школа “Рухавiчок” пройдзе з 20 па 24 жніўня ў Гомелі.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі ва ўзросьце 18–35 гадоў, якія жывуць у Беларусі, адкрытыя да атрыманьня новых ведаў і досьведу працы з анімацыяй як інструмэнтам для прасоўваньня сваіх ідэяў і праектаў.

Удзельнікі і ўдзельніцы школы пазнаёмяцца з асновамі анімацыі, яе відамі, тэхнікамі. Таксама навучацца пісаць сцэнар, ствараць пэрсанажаў, анімаваць, агучваць і мантаваць матэрыял, даведаюцца пра неабходныя праграмы і тэхнічныя моманты, удалыя прыёмы і карысныя спасылкі.

Дэдлайн падачы заявак: 13 жніўня 2018.

(з рассылкi belngo.info)