Праект ПРААН абвяшчае конкурс экалагічных ініцыятыў!

Рэгіён:
22.08.2018

Конкурс экалагічных ініцыятыў праводзіцца з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года ў рамках праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні». Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Праект накіраваны на эфектыўнае і інклюзіўнае кіраванне навакольным асяроддзем на мясцовым узроўні, маніторынг экалагічных рызык, абмен экалагічнай інфармацыяй, у прыватнасці, у галіне якасці атмасфернага паветра.

Мэта конкурсу – умацаваць патэнцыял арганізацый грамадзянскай супольнасці для паўнавартаснага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па экалагічных пытаннях і для падтрымкі канкрэтных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойліваму развіццю.
Ініцыятывы павінны спрыяць павышэнню працоўнага патэнцыялу беларускіх арганізацый, у тым ліку арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца пытаннямі маніторынгу якасці паветра і экалагічнай адукацыі; пашырэнню практыкі вядзення экалагічна ўстойлівай дзейнасці.

Ініцыятыва, якая прэтэндуе на атрыманне фінансавання, павінна адпавядаць па меншай меры аднаму з названых прыярытэтных напрамкаў:

√ рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і рэалізацыя практычных мерапрыемстваў, якія паляпшаюць якасць навакольнага асяроддзя;
√ экалагічны турызм;
√ захаванне біялагічнай разнастайнасці і ўстойлівае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў і зямель;
√ кіраванне адходамі;
√ паляпшэнне якасці атмасфернага паветра;
√ пашырэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасць;
√ развіццё экалагічнай адукацыі.

На Конкурс будуць прымацца заяўкі толькі ад афіцыйна зарэгістраваных Арганізацый грамадзянскай супольнасці (падрабязная інфармацыя – у Палажэнні аб конкурсе), як у выпадку рэалізацыі ініцыятывы адной арганізацыяй грамадзянскай супольнасці, так і ў выпадку рэалізацыі ініцыятывы сіламi арганізаванага партнёрства.

Адна арганізацыя грамадзянскай супольнасці можа падаць неабмежаваную колькасць заявак, але прафінансавана можа быць не больш за адну ініцыятыву.

Агульны аб'ём фінансавання, якое выдзяляецца на рэалізацыю ініцыятывы, складае 1 000 000 еўра. Сума фінансавання, запытаная ў праекта на адну экалагічную ініцыятыву, можа складаць ад 50 000 еўра да 100 000 еўра ўключна ў доларавым эквіваленце па курсу ПРААН на дату складання заяўкі. Працягласць экалагічнай ініцыятывы – да 18 месяцаў. Плануецца, што ў рамках праекта на фінансаванне экалагічных ініцыятыў будзе накіравана не больш за 1 000 000 еўра.

ДАДАТКІ ДЛЯ АФАРМЛЕННЯ ЗАЯЎКІ

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

ДАКУМЕНТ ПРАЕКТА

Па ўсіх пытаннях правядзення конкурсу звяртацца да тэматычнага каардынатара праекта Пятра Сачака па тэлефонах: +375 17 360 29 12 або па электроннай пошце: .

http://euprojects.by/blr/news/undp-project-announces-a-contest-of-ecological-initiatives/