Школа PR і медыякампетэнцый: абвяшчаем дадатковы набор

Рэгіён:
12.09.2018

У сувязі з вялікім інтарэсам прынята рашэнне павялічыць склад групы і даць магчымасць заявіцца да ўдзелу ў праграме кандыдатам з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Школа PR і медыякампетэнцый складаецца з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбудуцца 21-23 верасня ў Гродна і 12-14 кастрычніка ў Брэсце.

Тут вы атрымаеце веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Дадатковым бонусам удзелу ў Школе будуць  індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў (лепшыя з іх будуць уключаныя ў электронны дапаможнік PRodvizhenie, які будзе створаны ў межах праекта).

Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе можна да 13 верасня.

Школа праводзіцца ў межах праграмы PRodvizhenie-2018, якую сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін “Усходняга партнёрства” і Расіі».

http://3sektar.by/news/shkola-pr-i-medyiyakampetentsyiy-abvyashchaem-dadatkovyi-nabor-da-13-verasnya.html