Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ў Браславе

Рэгіён:
24.09.2018

З 16 па 22 верасня адбываецца Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. У рэгiёне падзея арганізавана Браслаўскім райвыканкамам у супрацоўніцтве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім роварным таварыствам у межах праектаў «Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт ў Беларусі» і «Гарадскі роварны рух ў Беларусі». Праекты фінансуюцца Еўрапейскім саюзам.

Напярэдадні адкрыцця Тыдня мабільнасці на мясцовым базары каардынатары праекта арганізавалі тэматычнае свята, дзе можна было паўдзельнічаць у экалагічных віктарынах, атрымаць кансультацыю і адрамантаваць уласны ровар абсалютна бясплатна! Гасцям свята прапаноўвалі таксама пакатацца на розных роварах: на звычайным, электрычным, грузавым і гэтак далей. Гэта, на думку арганізатараў, матывуе людзей не баяцца спрабаваць новыя транспартныя рашэнні.

Акрамя таго, спецыялісты праектаў Дзмітрый Буронкін і Максім Пучынскі сустрэліся са школьнікамі, каб распавесці, як змяненне клімата на планеце звязана з роварамі, чаму ровары робяць наш лад жыцця больш “зялёным” і дапамагаюць ператвараць Браслаў у першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт.

http://euprojects.by/blr/news/european-mobility-week-in-brasla/