Erasmus+: Абвешчаны конкурс праектных прапаноў на 2019 год

Рэгіён:
13.11.2018

24.10.18 Еўрапейскай камісіяй абвешчаны чарговы конкурс па праграме Erasmus+ 2019 Erasmus Call for Proposals. Дэталёвая інфармацыя аб удзеле ў конкурсе прадстаўлена ў дакуменце  Erasmus+ Programme Guide.

Асноўныя магчымасці для ўдзелу ў гэтым конкурсе прадстаўнікоў Беларусі ўтрымліваюцца ў 4 інструментах, якія адносяцца да сферы вышэйшай адукацыі.

1) Key Action 1. Mobility of individuals in the field of education and training (Крэдытная мабільнасць). Тэрмін падачы заявак – 05.02.2019.

2) Key Action 1. Erasmus Mundus Joint Master Degrees (Сумесныя магістарскія ступені). Тэрмін падачы заявак – 14.02.2019.

3) Key Action 2. Capacity building in the field of higher education (Нарошчванне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі). Тэрмін падачы заявак – 07.02.2019.

4) Jean Monnet actions (Праекты Жан Манэ). Тэрмін падачы заявак – 22.02.2019.

Запрашаем зацікаўленых да актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/52975/node/52975_be