Школа PR і медыякампетэнцый выпусціла другі набор

Рэгіён:
14.11.2018

Ствараць планы працы з грамадскасцю, умела карыстацца сацыяльнымі сеткамі і рознымі інструмантамі візуалізацыі, пісаць для медыя вучыліся ўдзельнікі другога набора Школы, якая праходзіла 12-14 кастрычніка пад Брэстам.

Удзел у Школе бралі прадстаўнікі 25 арганізацый з 12 розных гарадоў краіны.

Падрабязней пазнаёміцца з тым, як праходзіла навучанне ў Школе, можна з дапамогай “жывога блога” праекта, які амаль штогадзінна абнаўляўся па ходу заняткаў.

Школа PR і медыякампетэнцый дзейнічае ў межах праекта PRodvizhenie-2018.

Першы трэнінг Школы праходзіў 21-23 верасня ў Гродне.

Да канца года ў межах праекта яшчэ адбудуцца:

Школа плюралізму – трэнінг для трэнераў ( 7-11 лістапада, Гродна).

Удзельнікі гэтай Школы засвояць асновы трэнерскага майстэрства: навучацца планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).

Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).

Нямецка-беларускі Форум Партнёрства (7-8 снежня, Брэст).

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.

Майстэрня будучыні дапаможа спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Падчас Форума таксама будуць арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.

Праект PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

http://3sektar.by/news/shkola-pr-i-medyiyakampetentsyiy-vyipustsila-drugi-nabor.html?fbclid=IwAR1jjYUCkAhU92yorxpeQcqHueKjcW-v9FLA3wnSbh6vb7dzspYqm-LHgns