У Берасьці ўпершыню пройдзе Форум НДА рэгіёну
- Брэст
8 сьнежня ў Берасьці пройдзе Форум няўрадавых арганізацыяў Берасьцейшчыны, які зьбярэ прадстаўнікоў трэцяга сэктару вобласьці, а таксама ганаровых гасьцей і партнэраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў.
Мінулы Форум грамадзкіх арганізацыяў Берасьцейскай вобласьці адбыўся ў 1998 годзе. З таго часу зьявіліся новыя арганізацыі ды ініцыятывы, якія дапамагаюць вырашаць праблемы грамадзтва ў розных сфэрах жыцьця. У прадстаўнікоў НДА Берасьцейшчыны будзе магчымасьць пазнаёміцца паміж сабой, наладзіць асабістыя кантакты, даведацца пра дзейнасьць іншых арганізацыяў вобласьці.
Падчас Форуму пройдзе абмеркаваньне найбольш актуальных для берасьцейскіх НДА пытаньняў:
– пошук фінансаваньня;
– стасункі з органамі ўлады;
– супраца са сродкамі масавай інфармацыі.
Экспэртамі на Форуме выступяць прадстаўнікі конкурсу сацыяльных праектаў “Social Weekend”, анлайн-часопісу “Имена”, школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня “SYMPA”, праваабарончай арганізацыі “Human Costanta”, анлайн-выданьняў “CityDog”, “Бинокль”, “Intex-press” і іншыя адмыслоўцы.
Удзельнікі Форуму будуць мець магчымасьць:
– выказаць сваё меркаваньне наконт найбольш вострых праблемаў, якія стаяць перад грамадзянскай супольнасьцю рэгіёна і краіны;
– пазнаёмяцца з вынікамі апытаньня пра стан і патрэбы грамадзянскай супольнасьці Берасьцейшчыны.
Заплянаваны шэраг карысных для актывістаў воркшопаў, відэапрэзэнтацыі, знаёмства з НДА ў фармаце speed-dating, жывы instagram і іншыя цікавосткі.
Сьпіс актыўнасьцяў на Форуме пакуль адкрыты: арганізацыі, якія жадаюць правесьці майстар-клясы, прэзэнтацыі сваіх паслугаў і прадуктаў, запрашаюцца да ўдзелу. Зьвязацца з арганізатарамі і паведаміць пра сваю ідэю можна па тэл.: 8029 801-01-47.
Падчас Форуму плянуецца падвядзеньне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў конкурсаў “Праект году на Берасьцейшчыне” і “Валянтэр году”.
Арганізатарам Форуму выступае Агенцыя рэгіянальнага разьвіцьця “Дзедзіч” (Берасьце) у партнэрстве з Асамблеяй НДА Беларусі.
Праезд і харчаваньне ўдзельнікаў забясьпечваецца арганізатарамі.
Каб прыняць удзел у Форуме, неабходна запоўніць анкету-заяўку.
Анкета для ўдзельнікаў Форуму (прадстаўнікі НДА, валянтэрскіх ініцыятываў, актывісты): https://goo.gl/nx3kgY
Анкета для гасьцей Форуму (прадстаўнікі СМІ, бізнэсу, фундацыяў, мясцовых уладаў, актывісты зь іншых рэгіёнаў Беларусі): https://goo.gl/JAhr92
Дэдлайн падачы заявак на ўдзел – 30 лістапада.
Месца правядзеньня Форуму будзе абвешчана ўдзельнікам і гасьцям пасьля рэгістрацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 8029 801-01-47 (Дзяніс).
http://belngo.info/2018.forum-nda-bierascia.html