У Гомелі абмяркуюць разьвіцьцё роварнага руху
Рэгіён:
- Гомель
15.11.2018
17 лістапада праект “Гарадзкія сходы ГДФ” і ГА “ВелаГомель” запрашаюць абмеркаваць разьвіцьцё роварнага руху ў Гомелі. У праграме:
- Лекцыя “Гарадзкі роварны рух у Беларусі. Якія ўрокі могуць быць карыснымі Гомелю?”/ Павал Гарбуноў, старшыня Праўленьня ГА “Менскае роварнае таварыства”.
- Прэзэнтацыя вынікаў анкетаваньня жыхароў па пытаньнях выкарыстаньня роварнага транспарту / Зьміцер Трусаў, супольнасьць “ВелаГомель”.
- Дыскусія “Актуальны плян дзеяньняў па разьвіцьці роварнага руху”.
Падзея адбудзецца ў прасторы “Каўчэг” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх), пачатак а 16:00. Уваход бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.
belngo.info